Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. 1 жніўня 1977, Магілёў) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст.

Хуткія факты Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе, аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія» ў 2005 г. У 2003—2005 — тэлежурналіст, супрацоўнік магілёўскага абласнога тэлебачання. Працаваў старшым выкладчыкам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (былы Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў філасофію.

Дырэктар Музея гісторыі Магілёва з 17 лютага 2011 года. У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года»[1]. Прымаў актыўны ўдзел у вяртанні ў Беларусь і папаўненні калекцыі музея каштоўнымі артэфактамі. З яго ініцыятывы былі набыты старажытныя выданні: Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірідона Собаля 1632 г.

У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у трох акцыях пратэсту[2].

Друкуецца ў часопісе «Arche», газеце «Наша ніва».

Remove ads

Сям’я

Мае двух сыноў і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads