Аляксей Васілевіч Лыкаў
вучоны ў галіне цеплафізікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Васі́левіч Лы́каў (20 верасня 1910, Кастрама, Расія — 28 чэрвеня 1974) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1956), доктар тэхнічных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1957).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут (1930). З 1956 дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова загадчык кафедры БДУ.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па цепла- і масапераносе, цеплаправоднасці, тэарэтычных асновах будаўнічай цеплафізікі, тэорыі сушкі.
Атрымаў сістэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраўненне для апісання працэсу цеплаправоднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных задач цепла- і масаабмену.
Узнагароды і памяць
Імем Лыкава названы Інстытут цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Творы
- Теоретические основы строительной теплофизики. Мн., 1961.
- Теория тепло- и массопереноса. М.; Л., 1963 (разам з Ю. А. Міхайлавым).
- Теория сушки. 2 изд. М., 1968.
Зноскі
- Lykov A. V Alekseĭ Vasilʹevich) // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads