Аляксей Емяльянавіч Талмачоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Емяльянавіч Талмачоў (1 мая 1925, с. Нова-Свініна (цяпер Краснатуранскі раён, Краснаярскага краю) — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Аляксей Емяльянавіч Талмачоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. У студзені 1942 года быў прызваны ў РККА. З лютага таго ж года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардзіі радавы Аляксей Талмачоў быў разведчыкам 213-га гвардзейскага стралковага палка 71-й стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту.

24 чэрвеня 1944 года Талмачоў падабраўся да кулямётнага гнязда і гранатай падарваў яго, што спрыяла поспеху баявых дзеянняў. У далейшым наступленні Талмачоў у складзе перадавога атраду пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Мамойкі Бешанковіцкага раёна і актыўна ўдзельнічаў у захопе і абароне плацдарма на заходнім беразе Дзвіны. У тых баях загінуў.

Пахаваны на вайсковых могілках у г. п. Шуміліна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Аляксею Талмачову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Імя Талмачова носіць вуліца ў г. п. Шуміліна[1].

Remove ads

Зноскі

Узнагароды

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads