Краснаярскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснаярскі крайmap
Remove ads

Краснаярскі крайкрай на поўдні Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Краснаярск. Уваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, мяжуе з Якуціяй і Іркуцкай вобласцю на ўсходзе, з Тывой і Хакасіяй на поўдні і з Кемераўскай і Томскай абласцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што з'яўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб'ектаў федэрацыі.

Хуткія факты Краснаярскі край, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расіі. Край размяшчаецца ў басейне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, гэта значыць Карскім і морам Лапцевых.

Карысныя выкапні

У краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў.

Remove ads

Гісторыя

Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня 1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[5]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні.

Насельніцтва

Каля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%).

Эканоміка

Дзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі.

Некаторыя архіпелагі і астравы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 15 кастрычніка 2016.

2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads