Аляксей I Камнін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей I Камнін
Remove ads

Аляксей I Камнін (грэч.: Αλέξιος Α' Κομνηνός) (~104815 жніўня 1118) — імператар візантыйскі (1081–1118).

Хуткія факты Візантыйскі імператар, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, з яе дапамогаю захапіў уладу. Пераследваў багамілаў, здушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робертам Гвіскарам, удала ваяваў супраць сельджукаў і печанегаў.

Агульны ваенны і эканамічны заняпад Візантыі (гл. Бітва пад Манзікертам, пасля падзей) вымусіў яго звярнуцца да папы Урбана II па ваенную дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.

З дапамогай крыжаносцаў вярнуў Візантыйскай імперыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам візантыйскага імператара. Аляксей I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісаак I. Пры яго кіраванні былі ажыццёўлены маштабныя рэформы, дзякуючы якім пачалося Камнінаўскае адраджэнне Візантыйскай імперыі, адзначанае ростам яе ваеннай і эканамічнай моцы.

У той жа час у дні кіравання Аляксея I азначыліся і негатыўныя тэндэнцыі: узмацнілася роля італьянскіх гандлёвых рэспублік у эканамічным жыцці імперыі, пачалося развіццё феадальных адносін, а заняпад дробных ваенных трыманняў нікім не спыняўся. З-за ўзмацнення гэтых працэсаў у 1204 годзе Візантыйская імперыя не змагла аказаць супраціў удзельнікам Чацвёртага крыжовага паходу і ў выніку распалася на некалькі дзяржаў[7].

Remove ads

Продкі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads