Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў (24 сакавіка 1912, в. Міхайлаўская, Кастрамская вобласць — 6 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў школу ФЗН у горадзе Кастрама, працаваў на заводзе «Рабочы металіст».
У Вялікую Айчынную вайну на фронце са жніўня 1942 года. Камандзір аддзялення сувязі сяржант А. К. Галубкоў вызначыўся ў ліпені 1944 года пры вызваленні Лынтуп і Свянцян (Літва). У час бою за Лынтупы паранены, пад агнём праціўніка аднавіў пашкоджаную сувязь, што садзейнічала паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. У Свянцянах гранатамі знішчыў варожую кулямётную кропку. Загінуў у баі 6 ліпеня 1944 года.
Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].
Remove ads
Зноскі
- Памяці загінуўшых герояў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads