Аляксей Леанідавіч Андрэеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Леанідавіч Андрэеў (24 лютага 1920, Санкт-Пецярбург — 2004) — расійскі і беларускі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст Расіі (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).
Remove ads
Біяграфія
У 1939 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1939—1959 гадах — саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава (з 1943 года выступаў і як балетмайстар-пастаноўшчык).
У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1978—1983 гадах — галоўны балетмайстар Чувашскага музычнага тэатра.
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках.
Remove ads
Творчасць
Паставіў першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), знайшоў для іх выразную харэаграфічную форму.
Іншыя пастаноўкі на беларускай сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро » на музыку М. Равеля (1963, разам з Н. Стукалкінай), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1977), «Раймонда » А. Глазунова (1972, разам з Н. Стукалкінай).
Remove ads
Зноскі
- Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads