Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
Remove ads

Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932, Масква) — расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).

Хуткія факты Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.

Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне[ru]» (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок[ru]» (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта[ru]» (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна[ru]» (пастаўлены ў 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у т.л. «Нармандыя — Нёман», і інш.

Выступае як музычны крытык.

Remove ads

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР (1972). Ленінская прэмія (1984). Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).

Зноскі

  1. Щедрин Родион Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Rodion Stschedrin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads