Аляксей Міхайлавіч Героеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Міхайлавіч Героеў (нар. 1983, г. Віцебск) — беларускі дзяржаўны службовец.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Віцебску. Скончыў у 2009 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].

З 2003 па 2017 год прайшоў працоўны шлях ад інжынера жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка да галоўнага інжынера Віцебскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2017—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Віцебскага райвыканкама[1].

З 2018 па 2020 год — першы намеснік главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, затым да 2023 года ўзначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна г. Віцебска[1].

Са студзеня па верасень 2023 года — старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама. З верасня 2023 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

З 26 верасня 2024 года старшыня Віцебскага гарвыканкама[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads