Аляксей Юр’евіч Герман
савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (руск.: Алексе́й Ю́рьевич (Гео́ргиевич) Ге́рман; 20 ліпеня 1938 — 21 лютага 2013) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).
Remove ads
Біяграфія
Аляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг.
У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль).
Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым.
З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР.
У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119213427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads