Ніка (кінапрэмія)
кінапрэмія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ніка» (руск.: «Ника») — нацыянальная кінематаграфічная прэмія, якая ўручаецца Расійскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў «Ніка»[1].
Лаўрэатам прэміі ў кожнай намінацыі ўручаюцца статуэткі крылатай старажытнагрэчаскай багіні Нікі (аўтар — скульптар Сяргей Мікульскі)[2].
Першая цырымонія ўручэння кінапрэміі «Ніка» адбылася ў снежні 1988 года ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў[3].
Remove ads
Намінацыі
- Найлепшы ігравы фільм
- Найлепшы дакументальны фільм (1988—1995)
- Найлепшы навукова-папулярны фільм (1988—1995)
- Найлепшы неігравы фільм (з 1996 года)
- Найлепшы анімацыйны фільм
- Найлепшы фільм краін СНД і Балтыі
- Найлепшая рэжысёрская праца
- Найлепшая сцэнарная праца
- Найлепшая аператарская праца
- Найлепшая музыка да фільма
- Найлепшая праца гукарэжысёра
- Найлепшая праца мастака
- Найлепшая праца мастака па касцюмах
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая роля другога плана (1988—2001)
- Найлепшая мужчынская роля другога плана (з 2002 года)
- Найлепшая жаночая роля другога плана (з 2002 года)
- Прэмія «Ніка» «Гонар і годнасць»
- Прэмія «Ніка» «Адкрыццё года» (з 2002 года)
- «За уклад у кінематаграфічныя навукі, крытыку і адукацыю»
- Спецыяльны прыз Савета Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «За творчыя дасягненні ў мастацтве тэлевізійнага кінематографа» (з 2005 года)
- Спецыяльны прыз Савета Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «За выдатны ўклад у айчынны кінематограф» (з 2007 года)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads