Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў
Remove ads

Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў (укр.: Олексій Юрійович Резніков, 18 чэрвеня 1966, Львоў) — украінскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў, 17-ы міністр абароны Украіны ...
Remove ads

Біяграфія

У 1984—1986 гады праходзіў тэрміновую ваенную службу ў парашутна-дэсантнай службе ВПС СССР.

У 1991 годзе скончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франко (цяпер Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко) па спецыяльнасці «правазнаўства».

Па заканчэнні ўніверсітэта займаўся юрыдычнай дзейнасцю. У 1991 годзе стаў сузаснавальнікам брокерскай кампаніі «Галіцкія каштоўныя паперы».

У 1994 годзе атрымаў пасведчанне на права займацца адвакацкай дзейнасцю.

У 1999—2002 гады — Намеснік старшыні Цэнтра развіцця ўкраінскага заканадаўства.

У 2000 годзе стаў заснавальнікам кампаніі «Правіс» (пазней яна насіла назву «Рэзнікаў, Уласенка і партнёры», затым — «Магістр і партнёры»).

У 2011—2014 гады — Галоўны юрысконсульт адвакацкага бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры». Па сумяшчальніцтве быў адвакатам і партнёрам АТ «Меджістерс».

Адначасова ў 2008—2014 гады быў дэпутатам Кіеўскага гарадскога савета VI склікання ад блока Мікалая Кацерынчука (лідар Еўрапейскай партыі Украіны, дэпутат Вярхоўнай рады IV-VII скліканняў).

3 чэрвеня 2014 года абіраўся дэпутатам Кіеўгарсавета VII склікання ад партыі «Удар» Віталя Клічко, які з 2014 года з’яўляецца Гарадскім галавой (мэрам) Кіева і адначасова ўзначальвае Кіеўскую гарадскую дзяржаўную адміністрацыю.

З 19 чэрвеня 2014 года — Намеснік гарадскога галавы і сакратар Кіеўгарсавета.

У 2016—2018 гады быў намеснікам старшыні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

З лістапада 2018 года аднавіў юрыдычную практыку, як партнёр юрыдычнай фірмы «Астерс».

З верасня 2019 года быў упаўнаважаны Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прадстаўляць інтарэсы Украіны ў рабочай падгрупе па палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.

З 4 сакавіка 2020 года па 4 лістапада 2021 года быў Віцэ-прэм’ерам – Міністрам па пытаннях рэінтэграцыі непадкантрольных тэрыторый.

5 мая 2020 года быў прызначаны Першым намеснікам Старшыні ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе.

4 лістапада 2021 года Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла Аляксея Рэзнікава Міністрам абароны Украіны ва ўрадзе Дзяніса Шмыгаля.

У 2023 годзе абароннае ведамства апынулася ўцягнута ў некалькі скандалаў, звязаных з непразрыстымі закупкамі харчавання па завышаных цэнах, бронекамізэлек, якія не адпавядалі зададзеным характарыстыкам, а таксама зімовай амуніцыі, якая не адпавядала заяўленым тэмпературным рэжымам. У адстаўку былі адпраўлены некалькі вышэйшых чыноўнікаў Мінабароны, некаторым з іх прад’явілі абвінавачванні. 4 верасня 2023 года на фоне шматлікіх карупцыйных скандалаў Аляксей Рэзнікаў падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Мінабароны.

З 16 студзеня 2024 года Аляксей Рэзнікаў аднавіў права на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Экс-міністр прыпыняў гэтае права ў сакавіку 2020 года, калі быў прызначаны Віцэ-прэм’ерам – Міністрам па пытаннях рэінтэграцыі[1].

Remove ads

Узнагароды

  • Званне «Заслужаны юрыст Украіны».
  • Узнагародная зброя — пісталет «Taurus РТ 809 Compact» (2014)[2].
  • Срэбны крыж за Заслугі (Польшча, 2019)[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads