Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацк, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.
Remove ads
Біяграфія
У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканале[1]. З 2004 года працаваў на дзяржаўным тэлеканале «АНТ» у якасці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Мінск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «руск.: Как есть, так есть» (Як ёсць, так ёсць).
У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента, але не быў абраны[2].
Remove ads
Санкцыі ЕС
У 2011 годзе, пасля хвалі рэпрэсій, якая рушыла ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, Міхальчанка разам з іншымі супрацоўнікамі і топ-менеджарамі буйных дзяржаўных СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спіса Еўрасаюза[3].
Згодна з рашэннем Савета ЕС ад 15 кастрычніка 2012 года тэлеперадача «руск.: Как есть, так есть» была ахарактарызавана як інструмент прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў[4].
У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у судзе агульнай юрысдыкцыі ЕС і здолеў дамагчыся адмены санкцый супраць яго па працэсуальных прычынах. Суд , аднак, пацвердзіў, што шоу Міхальчанкі было часткай прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі[5].
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына[1].
Зноскі
- От оппонента слышу! Архівавана 27 жніўня 2021. — Максим Иващенко, БелГазета, 02.04.2012
- Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.).(недаступная спасылка)
- Ruhain, Vital. Will Belarus oligarchs follow suit after Mikhalchanka's win over EU? (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2014). Праверана 3 лістапада 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads