Парламенцкія выбары ў Беларусі (2012)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання адбыліся 23 верасня 2012 года. Было абрана 109 дэпутатаў па аднамандатных акругах у першым туры, у Навабеліцкай акрузе Гомеля выбары не адбыліся.
Пачынаючы з 1996 года Еўрасаюз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываннях і фальсіфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краін да беларускіх выбараў сталі прычынай для ўвядзення шматлікіх санкцый.
Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне запрасіць назіральнікаў ад АБСЕ[1]. БДІПЧ/АБСЕ пагадзілася адправіць стандартную місію па назіранні за выбарамі, якая ўключае асноўную групу экспертаў, 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Remove ads
Факты пра выбары


Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання былі прызначаныя загадам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2] У адпаведнасці з гэтым загадам выбары пройдуць 23 верасня 2012 года.
Усе дэпутаты абіраюцца па аднамандатных мажарытарных акругах. Сярэдняя колькасць адной выбарчай акругі — 64 594 чалавекі. Кандыдатаў у парламент могуць высоўваць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і ініцыятыўныя групы грамадзян. Стаць дэпутатам можа толькі грамадзянін, які дасягнуў узросту 21 года і які не з’яўляецца асуджаным па крымінальных справах. Для перамогі ў першым туры кандыдат павінны набраць больш за 50 % галасоў тых, хто прыйшоў на выбары. Яўка павінна скласці мінімум 50 %. Калі ніхто не набраў больш за палову галасоў, то праз два тыдні арганізуецца другі тур, у які выходзяць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абавязковая яўка ў другім туры змяншаецца да 25 %[3].
Выбарчы працэс арганізаваны на трох узроўнях: першы — Цэнтральная выбарчая камісія, на другім узроўні 110 акруговых выбарчых камісій (АВК), на трэцім узроўні каля 6300 участковых выбарчых камісій (УВК). ЦВК складаецца з 12 чалавек, 6 прызначае прэзідэнт, яшчэ 6 выбірае Савет рэспублікі.
Кандыдатаў у АВК могуць высоўваць палітычныя партыі, грамадскія рухі, прафесійныя саюзы і ініцыятыўныя групы. Паводле закону, траціну членаў АВК, колькасць якіх не можа перавышаць 13 чалавек, павінныя займаць вылучэнцы партый і рухаў. Аднак, паводле меркаванняў БДІПЧ/АБСЕ, механізмы адбору кандыдатаў прапісаны недастаткова, што дае магчымасці для злоўжыванняў. АВК фарміруюць мясцовыя органы ўлады. Цяперашні склад акруговых камісій быў сфармаваны 9 ліпеня. 2127 чалавек прэтэндавалі на месцы ў камісіях, 1430 кандыдатаў былі зацверджаны. Апазіцыйныя партыі высунулі 199 сваіх прадстаўнікоў, 48 з іх сталі членамі АВК, што складае трохі меней за чвэрць ад пададзеных заявак.
Паводле тых жа правілаў фарміруюцца УВК. Іх арганізацыя скончылася да 8 жніўня 2012 года. Усяго было ўтворана 6301 участак, 44 за мяжой. 84 781 чалавек прэтэндавалі на чалецтва ва ўчастковых камісіях[4], былі зацверджаны 68 945 кандыдатур. 45 % з іх — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, ініцыятыўныя групы грамадзян занялі 39 %. Апазіцыйныя партыі прадстаўлены 61 членам УВК[5]. У сувязі з дыпламатычным скандалам з Каралеўствам Швецыя ЦВК Беларусі прыбраў выбарчы ўчастак з гэтай краіны[6].
Рэакцыя прадстаўнікоў апазіцыі
Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў некаторыя палітыкі, у прыватнасці Зянон Пазняк, заклікалі байкатаваць выбары[7]. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым што, паводле іх меркаванняў, падчас падрыхтоўкі да выбараў улады пойдуць на шматлікія парушэнні, а самі вынікі выбараў — сфальсіфікуюць. Пры гэтым на падставе артыкула 155 Выбарчага кодэкса кандыдатам у тэлевізійных выступах было забаронена агітаваць за байкот выбараў[8].
Remove ads
Кандыдаты ў дэпутаты
22 жніўня, у першы дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, сярод зарэгістраваных быў лідар АГП Анатоль Лябедзька, лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама член БНФ, экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года Рыгор Кастусёў. Аднак лідару руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу і былому лідару сацыял-дэмакратаў Анатолю Ляўковічу адмовілі ў рэгістрацыі з-за вялікай колькасці несапраўдных подпісаў[9][10][11].
23 жніўня сталі вядомы канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усяго прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты на 110 выбарчых акруг вылучаліся 494 чалавекі, з якіх зарэгістраваныя былі 362[12]. З іх 204 — вылучэнцы васьмі палітычных партый. 70 кандыдатаў прадстаўляюць «ЛДПБ», 35 — «АГП» (гэта партыя падавала 48 заявак), 30 — «Партыю БНФ» (падавала 33 заяўкі). У чатырох акругах зарэгістравана па аднаму кандыдату, гэта значыць там выбары будуць безальтэрнатыўнымі. У гэтым выпадку, каб выбары ў гэтых акругах ажыццявіліся, на ўчасткі павінна прыйсці больш за 50 % выбаршчыкаў[13].
Каля паловы зарэгістраваных партый адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах, матывуючы супраць, паводле іх меркавання, недэмакратычнага рэжыму і палітычных рэпрэсій. «Аб’яднаная грамадзянская партыя» і «Партыя БНФ» абяцаюць, што ў час агітацыйнай кампаніі паспрабуюць данесці да грамадзян свае ўяўленні пра сітуацыю ў краіне, а за некалькі дзён да галасавання іх прадстаўнікі здымуць свае кандыдатуры, байкатуючы нячэсныя, як ім падаецца, выбары[10][14].
Remove ads
Агітацыйная кампанія
27 жніўня пачаліся выступленні кандыдатаў у дзяржаўных СМІ. Кожнаму кандыдату для выступу прадстаўлена па 5 хвілін эфірнага часу на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступы і тэлевыступы транслююцца ў запісе з 18 да 19 і з 19 да 20 гадзін адпаведна[15].
З 17 выбарчых акруг Гомельскай вобласці толькі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты[16].
Адзначалася шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з боку праўладных кандыдатаў.
Вынікі
23 верасня незалежная газета Наша Ніва апублікавала прагноз, якія кандыдаты перамогуць на выбарах (у якасці крытэрыя была ўзята прыналежнасць да «вертыкалі ўлады»), і ўсе прадказанні спраўдзіліся[17][18]. Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў не прайшоў. У Навабеліцкай акрузе Гомеля, дзе зарэгістраваны праўладны кандыдат апынуўся ў апале з-за карупцыйнай справы, прызнана, што выбары не адбыліся, там будуць праведзены паўторныя выбары. Кандыдат Ігар Случак (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34) і кандыдат ад акругі № 33 абскарджвалі вынікі выбараў і прапанавалі новы падлік галасоў. Гэта адзіныя выбарчыя акругі Беларусі, вынікі выбараў па якіх абскарджваліся[19][20].
Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль цалкам — толькі 21 дэпутат ранейшага склікання працягне працу[21] (астатнія дэпутаты папярэдняга склікання не сталі высоўваць свае кандыдатуры). Сярод новых дэпутатаў — 30 кіраўнікоў адміністрацыйных структур (старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў і аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў, камітэтаў і упраўленняў), шэсць «сілавікоў», 15 прадстаўнікоў устаноў адукацыі (галоўным чынам — дырэктары школ, дэканы факультэтаў і рэктары ВНУ), 6 — аховы здароўя (галоўурачы і загадчыкі аддзяленняў), 10 — розных галін прамысловасці (галоўным чынам кіраўнікі, іх намеснікі або кіраўнікі прафсаюзных ячэек буйных прадпрыемстваў — Гомсельмаш, Рэчыцкі метызны завод, БелАЗ і г.д.), уключаючы энергетыку і ЖКГ[21]. Некалькі дэпутатаў прадстаўляюць сельскую гаспадарку, навуку, судовую сістэму, журналістыку, банкаўскую сферу, дзяржаўны сектар у сферы паслуг і спорт (Вадзім Дзевятоўскі, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па кіданні молата)[21]. 29 дэпутатаў новага склікання — жанчыны[21]. 63 дэпутаты з’яўляюцца членамі РГА «Белая Русь»[22]. Пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі — Камуністычную партыю, Аграрную партыю і Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, усе астатнія — беспартыйныя[23].
Вынікі паводле акругаў
Вынікі паводле акругаў
Брэсцкая-заходняя выбарчая акруга №1
Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34
Remove ads
Зноскі
- Загад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 верасня 2008.
- У СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ БЕЛАРУСІ ВЫСУНУТА 84 ТЫС. 781 КАНДЫДАТУРА Архівавана 17 кастрычніка 2012. // «Народны голас»
- Для правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі сфармавана 6301 выбарчая камісія(недаступная спасылка) // «Беларусь-ТБ»
- Дзмітрый Панкавец Лябедзьку і Янукевіча зарэгістравалі, Ляўковіча — не // Наша Ніва. — Мінск: 2012.
- Сергей Королевич Кандидатами в депутаты Палаты представителей зарегистрировано 362 человека // Белапан. — 2012. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020.
- Белоруссия: конкурс в парламент — более трех на место Би-би-си Россия
- Расійскія «каруселі» на беларускіх выбарах Архівавана 26 верасня 2012.
- Газета "Гомельские Ведомости", 27.09.2012 г.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads