Аляксей Яроменка

архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Яроменка — беларускі архітэктар, даследчык архітэктуры.

Хуткія факты Аляксей Яроменка, Грамадзянства ...

Біяграфія

У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Пранаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

Жыве ў Мінску[1].

Творчасць

Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай, капліцы Божай Міласэрнасці на Паўночных могілках ля вёскі Якубовічы Мінскага раёна[2] і інш. Аўтар праекта аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна[3]. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў[1].

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў[1].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Каталіцкія святыні : Мінска-Магілёўская архідыяцэзія / [працавалі: Б. Лані, У. Трацэўскі ; тэкст і фота А. Яроменкі]. — Мінск : Про Хрысто, 2003. — ISBN 985-6628-38-5

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads