Слуцк

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкmap
Remove ads

Слуцк[3] (трансліт.: Sluck), часам Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. За 105 км на поўдзень ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва Слуцка ўтвораная ад назвы ракі Случ, з дапамогай утваральніка -ск-[4]. Зусім рэльефная гэтая словабудова ў ранніх пісьмовых помніках — "Случескъ"[4].

Такі тып назваў характэрны для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк, Бабруйск і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць, Бабруя). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў). Згодна з Ул. Тапаровым, назва ракі Случ можа мець балцкае паходжання[5], хоць больш папулярная версія звязвае з лука "выгін".

Кожны трэці горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), які цяпер на тэрыторыі сучаснай Беларусі,заканчваецца на -ск (-цк)[4].

Thumb
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Слуцку.

Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР[4].

У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак[4]. У рэдкіх выпадках выкарыстоўваецца Слу́часк.

Remove ads

Гісторыя

Старажытнасць

Thumb
Слуцкі Трайчанскі манастыр на абразе XVII стагоддзя

На тэрыторыі сучаснай Случчыны вядомы стаянкі першабытнага чалавека, якія адносяцца да перыяду канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей на тэрыторыі сучаснага Слуцка існавалі з VII стагоддзя да н.э па VIII стагоддзе н.э.

Упершыню горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім («Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ»). Уваходзіў у склад Тураўскай воласці і належаў разам з ёй кіеўскаму князю Уладзіміру Усеваладавічу.

У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк («и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче») чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.

З 1160 года горад з’яўляўся цэнтрам княжацкага ўладання — Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра Усеваладавіча — Уладзімір Мсціславіч[6]. У 1162 годзе ён быў выгнаны са Слуцка кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску».

У 90-я гады XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі. Пасля каля двухсот гадоў княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча[7][8].

Напачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства[9]. У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з’яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з’яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У грамаце 1387 года згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага[10].

У 1395 годзе горад перайшоў з уладання князёў Ізяславічаў Тураўскіх да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.

Thumb
Стары горад з замкамі на плане Максімільяна фон Фюрстэнгофа  (ням.), 1711—1736

У пачатку XV стагоддзя каля ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.

У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.

У 1446—1447 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.

У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына Сямёна  (руск.). Ён княжыў да 1505 года.

1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI стагоддзя, існавала бібліятэка.

З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам маці  (руск.), а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.

У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.

У 1527 годзе дружына слуцкага князя Юрыя Слуцкага разбіла татараў пад Кіевам падчас Альшаніцкай бітвы[11].

З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў Сямён Юр’евіч  (укр.).

У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.

У 1592 годзе княжна Соф’я Юр’еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб’яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.

У 1617 годзе князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. 7 мая 1656 года Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.

У 1751—1760 гадах у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756 годзе). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.

У 1740 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.

У 1767 годзе ў горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.

Расійская імперыя

Thumb
Надпіс кірыліцай «ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ» (г.зн. «у горадзе Слуцку») на шляхецкім слуцкім поясе аўтарства майстра Льва Маджарскага, 1790-ыя гг.

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 года).

У 1823 годзе быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 годзе скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 годзе распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы — Слуцк (скончана ў 1915 годзе).

У часе выбараў да самакіравання ў 1909 годзе ў гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй[12].

Найноўшы час

З 1919 года — у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У 1919—1920 гадах — пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. 15 ліпеня 1920 года войскі Мазырскай групы авалодалі горадам. З 1920 года зноў у складзе БССР.

У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[13].

Thumb
Бастыённы замак у Слуцку
Thumb
Традыцыйны слуцкі строй адзення

З 27 верасня 1938 года — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 года акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. 30 чэрвеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі Слуцк быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[14].

12 кастрычніка 1967 года ў Слуцку адбыліся масавыя беспарадкі, быў падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС.

Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: канец стагоддзя — 14 тыс. чал.; 1897 год — 14 349 чал.[15]
  • XX стагоддзе: 1939 год — 21 947 чал.[15]; 1941 год — 22 тыс. чал.; 1944 год — 7 тыс. чал.; 1959 год — 22,7 тыс. чал.[16]; 1970 год — 35,6 тыс. чал.[16]; 1995 год — 62,8 тыс. чал.[16]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 63,4 тыс. чал.[15]; 2004 год — 62,3 тыс. чал. (43 нацыянальнасці); 2006 год — 61,4 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[17]; 2010 год — 61 382 чал.[17]; 2011 год — 61 446 чал.[17]; 2012 год — 61 436 чал.[18]; 2013 год — 61 847 чал.[19]; 2014 год — 62 046 чал.[20]; 2015 год — 62 192 чал.[21]; 2016 год — 62 226 чал.[22]; 2017 год — 62 147 чал.[23]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

Remove ads

Адукацыя і культура

Спорт

СМІ

Славутасці

Thumb
Помнік Сафіі Слуцкай

Страчаная спадчына

Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads