Аліна Арлова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аліна Арлова
Remove ads

Аліна Арлова (літ.: Alina Orlova; * 28 чэрвеня 1988, Вісагінас, сапраўднае прозвішча Арлоўская) — літоўская спявачка. Спявае песні на літоўскай, рускай, англійскай мовах. Акрамя ўласных песень, таксама выконвае кавер-версіі песень замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).

Хуткія факты Аліна Арлова, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька спявачкі па паходжанні паляк, які нарадзіўся ў Літве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расія). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем'і пераехалі ў Казахстан. Там яны пражывалі ў адным доме па суседзтву, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Літву[2]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагінасе[2]. Яна мае малодшага брата.

Творчасць

Прэзентацыя дэбютнага альбома «Laukinis šuo dingo» (літ.: Дзікі сабака дынга) у Літве адбылася ў студзені 2008 года — ў касцёле Св. Кацярыны. Гэтае выступленне трансліравалася па літоўскаму тэлебачанню. Назва пласцінкі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назве прысутнічае гульня слоў: яе дакладны пераклад з літоўскае — «Дзікі сабака знік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-літоўску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песень Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[3], а рускі — як псіхафольк[4]. У Маскве канцэрт-прэзентацыя адбыўся 5 мая ў клубе «Апельсин».[5] У Расіі пласцінка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступленні спявачкі ў Ліверпуле (28 мая) і Лондане (29 мая) [6]

У лістападзе таго ж года сваім выступленнем Аліна Арлова закрывала кіеўскі фестываль незалежнай музыкі Moloko Music Fest.[7]

У лютым 2010 на расійскім партале openspace.ru была прэзентаваная новая песня «Чудеса».[8] У чэрвені Аліна выступіла на літоўскім фестывалі Be2gether. Яе выступленне асноўвалася на песнях, падрыхтаваных для новага альбома. У тым жа годзе французскі інды-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Еўропы.[9]

1 ліпеня 2010 года ў Вільнюсе адбылася прэзентація альбома «Mutabor»

Remove ads

Дыскаграфія

  • «Laukinis šuo dingo» (2008)
  • «Mutabor» (2010)
  • «88» (2015)
  • «Daybreak» (2018)
  • «Laumžirgiai» (2022)

Крыніцы

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads