Ліверпул
горад у Англіі, Вялікабрытанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліверпул[1] (англ.: Liverpool) — горад у Вялікабрытаніі, у канурбацыі Мерсісайд, порт на паўночна заходнім узбярэжжы Англіі. Насельніцтва 441 477 чалавек (2002). У горадзе базуюцца дзве вядомыя футбольныя каманды, выступоўцы ў англійскай Прэм’ер-лізе — «Ліверпул» і «Эвертан». У Ліверпулі адбыўся спуск двух знакамітых лайнераў — «Тытаніка» і «Брытаніка».
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны на поўнач ад вусця ракі Мерсі.
Гісторыя
На месцы цяперашняга горада ў 1190 г. існавала паселішча пад назвай Ліверпул (Liuerpul), што азначала «каламутны вадаём». Некаторыя даследчыкі ў якасці варыянту этымалогіі прыводзяць слова 'elverpool' — вадаём з вуграмі.
У сярэдзіне XVI стагоддзя насельніцтва Ліверпула складала прыблізна 500 чалавек. У 1571 г. жыхары мястэчка паслалі каралеве Лізавеце слёзную петыцыю аб дачы ім субсідый. У 1644 г. у час грамадзянскай вайны Ліверпул быў у васямнаццацідзённай аблозе.
У XVIII стагоддзі дзякуючы развіццю амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі значэнне Ліверпула як порта на заходнім узбярэжжы стала расці. У 1715 г. тут быў збудаваны першы ў Англіі партовы док. На пачатак XIX стагоддзя праз Ліверпул праходзіла каля 40 % сусветнага гандлёвага трафіку. Статут горада Ліверпул атрымаў у 1880 г. У наступным ён працягваў дынамічна развівацца.

4 лютага 1893 у горадзе быў адкрыты надземны метрапалітэн (працаваў да 1956).
У 1960-х Ліверпул становіцца адным з найпапулярнейшых цэнтраў моладзевай культуры. Самым знакамітым культурным феноменам, якія нарадзіліся тут, стаў гурт Beatles.
Remove ads
Славутасці
Музеі
- Ліверпульскі музей (Liverpool Museum)
- Галерэя Тэйт Архівавана 26 верасня 2008.
- Музей ліверпульскага побыту (Museum of Liverpool Life)
Гарады пабрацімы
Вядомыя асобы
Зноскі
- Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads