Аліна Віктараўна Васільева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аліна Віктараўна Васільева (нар. 11 снежня 1985, Маларыта, Беларусь) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту.

Хуткія факты Аліна Віктараўна Васільева, Нарадзілася ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Скончыла СШ № 3 г. Маларыта. Выхаванка футбольных секцый у Маларыце і Брэсце, першы трэнер — Аляксандр Сяргеевіч Лядзінскі. У 2004 годзе выступала за Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 2005 годзе гуляла за віцебскі «Універсітэт»[3].

На прафесійным узроўні пачала выступаць у брэсцкіх клубах «Жамчужына» і «Вікторыя-86» у вышэйшай лізе Беларусі. У 2011 годзе перайшла ў ЖФК «Мінск», у якім выступала наступныя чатыры сезоны, была чэмпіёнкай краіны (2013, 2014) і срэбным прызёрам (2012), уладальніцай (2013, 2014) і фіналісткай (2012) Кубка Беларусі, уладальніцай нацыянальнага Суперкубка (2014). У складзе «Мінска» брала ўдзел у матчах еўракубкаў. Пасля сыходу са сталічнай каманды, у 2015—2016 гадах гуляла за клуб «Надзея-Дняпро» (Магілёў), стала двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

У 2017 годзе перайшла ў расійскі клуб «Данчанка» (Азоў), але правяла ў яго складзе толькі адзін матч у вышэйшым дывізіёне Расіі.

Пасля вяртання ў Беларусь правяла яшчэ адзін сезон у складзе «Мінска», з якім стала чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка і Суперкубка Беларусі 2018 года. Потым гуляла за клубы «Бабруйчанка» (Бабруйск) і «Зорка-БДУ» (Мінск).

З 2004 года выступала за нацыянальную зборную Беларусі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads