Маларыта

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Маларытаmap
Remove ads

Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Горад згадваецца ў 1566 годзе як Рыта Малая. Назва перанесена з імя невялікай рэчкі Малой Рыты. Назва ракі ўтворана ад асновы рыць[4].

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[5] і медны завод.

З 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР.

Маларыта была захоплена нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 20 ліпеня 1944 года. Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Маларыты і прылеглых вёсак у гета. У пасёлку былі забітыя каля 3000 чалавек, з якіх яўрэяў — каля 2800, у іх ліку жыхары як мястэчка, так і раёна.

З 1970 года горад.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».

Культура

Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.

Адукацыя

Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.

Рэлігія

У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.

СМІ

  • Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[13].

Славутасці

Thumb
Мемарыял загінулым ад нямецкага фашызму

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads