Аліса Брунаўна Фрэйндліх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аліса Брунаўна Фрэйндліх
Remove ads

Аліса Брунаўна Фрэйндліх (руск.: Али́са Бру́новна Фре́йндлих; нар. 8 снежня 1934, Ленінград) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, спявачка . Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1976). Трохразовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996, 2001, 2008). Лаўрэат прэміі Урада Расіі (2010). Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2001).

Хуткія факты Аліса Брунаўна Фрэйндліх, Дата нараджэння ...

З 1983 года — адна з вядучых актрыс Вялікага драматычнага тэатра імя Г. А. Таўстаногава.

Фільмы з яе ўдзелам ўвайшлі ў «залаты фонд» расійскага кінематографа. Найбольш вядомая дзякуючы карцінам: «Саламяны капялюшык» (1974), «Агонія» (1974), «Службовы раман» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Сталкер» (1979), «Жорсткі раманс» (1984), цыклу фільмаў «Жаночая логіка» і фільму «Паўтары пакоі, або Сентыментальнае падарожжа на радзіму» (2009).

Уладальніца двух нацыянальных тэатральных прэмій «Залатая Маска» (2001, 2006) і трох прэмій Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» (1994, 2005, 2017).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads