Амгуэма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амгуэма
Remove ads

Амгуэ́ма (руск.: Амгуэ́ма[2], чук.: Оʼмваам) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Упадае ў Чукоцкае мора.

Хуткія факты Амгуэма, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 498 км. Плошча вадазбору 28 100 км². Сярэдні расход вады 295[2] м³/с (285 м³/с у вусці[1]). Сярэдні аб’ём сцёку 8,995[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чукоцкім нагор’і, у самай высокай частцы Чукоцкага хрыбта[1]. У верхнім цячэнні тыповая горная рака з парогамі, месцамі працякае ў каньёнах. У сярэднім цячэнні перасякае міжгорную Амгуэмскую ўпадзіну. У ніжнім цячэнні працякае па Ванкамерскай нізіне з вялікай колькасцю азёр і праток. Упадае, утвараючы дэльту, у мелкаводную лагуну Амгуэмы, аддзеленую ад Чукоцкага мора касой Двух Пілотаў. Замярзае ў верасні, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.

Асноўны прыток — рака Экітыкі[1]. Сярод прытокаў: Камянушка, Кальцоўка, Цёплая, Пакемельскуэргын, Гітленумкывеем, Пясчанка, Кунтанайваам, Вілюйка, Ірвынейвеем, Лынкынейвеем, Арэнайваам, Венілетвээм, Гытхытхвэвуваам, Мараваам, Эквіятап, Кнурваам, Анурэркууль і інш.[3] На вадазборы ракі больш за 6500 азёр агульнай плошчай 392,5 км²[1]. Каля правага берага ракі знаходзіцца чукоцкае сяло Амгуэма.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads