Чукоцкая аўтаномная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чукоцкая аўтаномная акругаmap
Remove ads

Чукоцкая аўтаномная акруга — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на крайнім паўночным усходзе краіны. Мяжуе з Якуціяй, Магаданскай вобласцю і Камчацкім краем. Абмываецца водамі Усходне-Сібірскага, Чукоцкага і Берынгава мораў.

Хуткія факты Чукоцкая аўтаномная акруга, Краіна ...

Насельніцтва 50,5 тыс. чал. (2006). Шчыльнасць насельніцтва: 0,07 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,3 %. Нацыянальны склад (2002): рускія — 51,9 %, украінцы — 9,2 %, народы Поўначы — 31,3 % (у тым ліку: чукчы — 23,5 %, эскімосы — 2,9 %, эвены — 2,6 %, чуванцы — 1,8 %), беларусы — 1,0 %, іншыя нацыянальнасці — 6,6 %.

У Чукоцкай аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 год 20 % работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Чукотка займае другое месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі. У акрузе знаходзіцца адзіная ў азіяцкай частцы Расіі атамная электрастанцыя — Білібінская АЭС.

У склад акругі ўваходзяць астравы Урангеля, Аён, Калючын

Remove ads

Гісторыя

Чукоцкая аўтаномная акруга была створана 10 снежня 1930 года. З 1977 года ў складзе Магаданскай вобласці. Выйшла з яе складу ў 1991 годзе і ў цяперашні час з’яўляецца адзінай аўтаномнай акругай, якая не ўваходзіць у склад іншага суб’екта Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #4404420-3 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 жніўня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads