Аменхатэп I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аменхатэп I — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1525—1504 гадах да н.э., з XVIII дынастыі. Сын фараона Яхмаса I і царыцы Яхмес-Нефертары. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Яхмаса I у 1527 да н.э., непаўналетнім, таму рэгентам была абвешчана маці Аменхатэпа I Яхмес-Нефертары. Аменхатэпп працягнуў заваявальную палітыку свайго бацькі. Ён здзейсніў буйны паход у Нубію з мэтай «пашырыць межы Егіпта». Нубійскае войска было знішчана, камандуючы ім правадыр узяты ў палон, а воіны захопленыя ці перабіты. Аменхатэп дасягнуў вобласці другога нільскага парога, пра што сведчыць надпіс ад 8-га года праўлення Аменхатэпа на скале каля вострава Уранарты.

Remove ads
Радавод
XVIII дынастыя
XVIII дынастыя | ||
Папярэднік: Яхмас I |
фараон Егіпта каля 1525 — 1504 да н.э. |
Пераемнік: Тутмос I |
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118648780 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads