Норка амерыканская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Норка амерыканская (Neovison vison) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніцавых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 40—50, хваста 18—25 см, маса да 1500 г. Самцы большыя за самак. Поўсць густая, бліскучая, ад рыжавата-бурай да цёмна-карычневай. Ніжняя губа белая. На горле і грудзях зрэдку невялікая белая пляма.
Пашырэнне
Пашырана ў Паўночнай Амерыцы. Акліматызавана ў Еўропе (у Беларусь завезена ў 1953), выцясняе еўрапейскую норку.
Асаблівасці біялогіі
Полавая спеласць у 3—10 мес. Размнажаецца да 5—6-гадовага ўзросту. Гон з канца лютага — пачатку сакавіка. Цяжарнасць 37—80 сутак. Да 17 (звычайна 6—7) дзіцянят (даўжыня 5—7 см, маса 9—12 г сляпыя, неапушаныя) нараджаецца ў маі — чэрвені.
Ліняюць 2 разы за год. Валасяное покрыва выспявае ў канцы кастрычкіка.
Промысел і развядзенне
Каштоўны пушны звярок. Аб'ект зверагадоўлі, у штучных умовах гадуюць карычневых, блакітных, белых і іншых норак.
Літаратура
- Рымінская Я. Норка амерыканская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 140: variable 'contains' is not declared.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads