Ампер (адзінка вымярэння)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ампе́р, абазначэнне А — адзінка вымярэння сілы электрычнага току ў СІ. Названы ў імя французскага фізіка Андрэ Ампера.
Паводле вызначэння Міжнароднага камітэта мер і вагі 1946 года, прынятага на IX Генеральнай канферэнцыі па мерах і вазе ў кастрычніку 1948 года, ампер роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжанні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сячэння, разнесеных на адлегласць 1 метр адзін ад другога ў вакууме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2·10−7 ньютанаў на метр даўжыні.

Remove ads
Кратныя і дзельныя адзінкі
Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць дадаваннем стандартных прыставак СІ да слова «ампер»:
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads