Амір Сулейманавіч Хайдараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амір Сулейманавіч Хайдараў (20 лістапада 1911 года, вёс. Верхнякудашава — 25 лістапада 1996 года) — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Амір Сулейманавіч Хайдараў[1] нарадзіўся 20 лістапада 1911 года ў вёсцы Верхнекудашава цяпер Татышлінскага раёна Башкірыі ў сям’і селяніна. Скончыў чатыры класы школы. Башкір. Член КПСС.
У 1932—1934 гадах працаваў старшынёй калгаса, у 1937—1941 — старшынёй сельпо. У Чырвонай Арміі ў 1934—1937 гадах і з 1942 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года.
Гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдаров асабліва вызначыўся ў баях 27-28 верасня 1943 года.
З 1944 года да канца вайны вучыўся ў кавалерыйскім вучылішчы. Са жніўня 1945 года Хайдараў зноў жыў і працаваў на радзіме. Працаваў старшынёй сельсавета і калгаса, старшым ляснічым.
Памёр 25 лістапада 1996 года.
Remove ads
Подзвіг
«Памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода гвардыі старшы сяржант А. С. Хайдараў вызначыўся ў баях за вызваленне Гомельскай вобласці. У ноч на 28.09.1943 г. пад агнём праціўніка з разлікамі 2 станковых кулямётаў на плыце пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна, знішчыў агнявую кропку і 18 гітлераўцаў, чым садзейнічаў пашырэнню плацдарма і вызваленні вёскі Вялле»[2].
Званне Героя Савецкага Саюза А. С. Хайдараву прысвоілі 15 студзеня 1944 года[2][3].
Remove ads
Памяць
У гонар Героя названа вуліца ў вёсцы Верхнія Татышлы.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944)[2];
- ордэн Леніна (15.01.1944);
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (06.04.1985)[4];
- два ордэны Чырвонай Зоркі (28.02.1943; 06.10.1943[5]);
- медаль «За адвагу»[6].
Зноскі
- Амір Сулейманавіч Хайдараў на сайце «Героі краіны»
- Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- Картка ўзнагароджаннага да 40-годдзя Перамогі у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
- Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads