Вялле

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́лле[1] (трансліт.: Viallie, руск.: Вялье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Водная сістэма

На поўдні канава Марозаўка.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад вострым кутом далучаецца кароткая вуліца. На поўдні адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты пастаўлены рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1834 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1876 годзе абшарнік Насакін меў у вёсках Вялле і Асарэвічы 3558 дзесяцін зямлі і конны млын. У 1897 годзе ў Ёлчанскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у бою за вызваленне вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна, памагаты камандзіра кулямётнага ўзвода А. С. Хайдараў, старэйшыя сяржанты Ц. Г. Халікаў і В. С. Чурумаў, камандзір кулямётнага ўзвода, лейтэнант А. М. Сіманаў, наводчык процітанкавай стрэльбы А. А. Цітоў, за мужнасць і гераічнасць ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.

Дынаміка

  • 1834 год — 9 двароў.
  • 1897 год — 24 двары, 137 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1959 год — 308 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарак, 54 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 38 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads