Аналагавае тэлебачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аналагавае тэлебачанне — тэлевізійная сістэма, якая выкарыстоўвае для прыймання, вываду і перадачы выяваў і гуку аналагавы электрычны сігнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы механічнае тэлебачанне, выкарыстоўвалі аналагавыя сігналы, якія можна перадаваць як праз кабель, так і па радыё. Аналагаве тэлебачанне да сённяшняга часу з'яўляецца дамінуючым на эфірных наземных каналах у шматлікіх краінах свету.

Remove ads

Спыненне аналагавага вяшчання

Сёння адбываецца пераход з аналагавага на лічбавае тэлебачанне. Многія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ужо спынілі або плануюць у найбліжэйшай будучыні спыніць тэлевяшчанне ў аналагавых стандартах. Галоўныя складанасці гэтага пераходу:

  • Працаёмкасць, вялікія кошты і нерэнтабельнасць пакрыцця трансляцыйнымі сістэмамі маланаселеных тэрыторый;
  • Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчання, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
  • Нізкая рэкламная даходнасць лічбавага тэлевяшчання на пераходным этапе[2];
  • Інэртнасць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працуючымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачання вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно з'яўляецца органам апавяшчэння ў надзвычайных сітуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Больш інфармацыі Дата спынення вяшчання, Краіна ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Лічбавае тэлебачанне

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads