Ананке (спадарожнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ананке (спадарожнік)
Remove ads

Ананкэ (ад стар.-грэч.: Ἀνάγκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XII.

Хуткія факты Ананке, Першаадкрывальнік ...
Remove ads

Адкрыццё

Быў адкрыты 28 верасня 1951 г. астраномам Сетам Барнс Нікалсанам у абсерваторыі Маўнт-Вільсан, штат Каліфорнія. Афіцыйную назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар каханай Зеўса з грэчаскай міфалогіі.

Арбіта

Ананкэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21 280 000 км за 629 дзён, 18 гадзін і 29 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2435. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,9 °. Ананкэ даў назву групе спадарожнікаў, якія круцяцца па падобных арбітах вакол Юпітэра.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Ананкэ складае каля 28 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 18,8 m.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads