Ананіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сітнікі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пудзецкаслабодскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Пудзецкая Слабада. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капскія. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Пухавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ананічы, сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі[1]. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Турынскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 991 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads