Слабада (Турынскі сельсавет)
вёска ў Турынскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі (Пудзіцкая Слабада) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода), часта Пудзіцкая Слабада або Пудзецкая Слабада — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
За прыгонным правам вёска адносілася да маёнтка Пудзіцк[2]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1882 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1886 годзе было 52 вучні, настаўніцай была Ганна Зыранава. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, млын, карчма. У XIX стагоддзі каля вёскі быў азёрны разліў Свіслачы[2]. У сакавіку 1907 года ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні, у якіх удзельнічалі таксама сяляне суседніх вёсак Баські і Шкавілаўка.
У 1912 годзе ў вёсцы пачала працаваць Пудзецкая аднакласавая народная школа, якая месцілася ў звычайнай сялянскай хаце.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча было пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 70 вучняў. У 1924—1927 гадах — цэнтр Пудзецкаслабодскага сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня 1944 года партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. У час вайны непадалёк ад вёскі ва ўрочышчы Крыжыкі базіраваўся савецкі партызанскі атрад М. Джагарава (з 1943 года атрад «Камсамол») 1-й Мінскай партызанскай брыгады.
Паводле перапісу 1960 года вёска Пудзецкая Слабада.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 79 двары, 506 жыхароў (244 мужчыны і 262 жанчыны)
- 1908 год — 90 двароў, 642 жыхары
- 1917 год — 124 двары, 694 жыхары
- 1960 год — 503 жыхары
- 2002 год — 86 двароў, 186 жыхароў
- 2009 год — 145 жыхароў
- 2019 год — 120 жыхароў[4]
Вядомыя асобы
- Пётр Іванавіч Ніканчык (1932—2008) — беларускі вучоны у галіне аграноміі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads