Анатоль Іларыёнавіч Тоўкач
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іларыёнавіч То́ўкач[1] (16 чэрвеня 1929, в. Засялечча, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 16 сакавіка 2004, Віцебск) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). З 1956 года працаваў на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1957 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў жанры гарадскога пейзажа, а таксама ў акварэлі, гуашы і манументальным мастацтве.
Сярод твораў: «Дзвіна» (1957), «Віцебская суднаверф» (1960), «Беларускі пейзаж» (1961), «Горад жыве» (1962), «Віцебск» (1968), «Лёзненская вышыня» (1973), «Лучоса» (1976), «Блакітны край» (1979), «Лосвіда» (1985), «Год 1941» (1985), «Панарама Віцебска» (1993); трыпціх «Віцебск» (1978) і інш.
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads