Анатоль Іванавіч Алай

беларускі рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Алай (руск.: Анатолий Иванович Алай, нар. 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і кінааператар. Народны артыст Беларусі (2017), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[1].

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Алай, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся Анатоль у 1940 годзе ў горадзе Мінск. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[2]. На «Беларусьфільме» ён з’явіўся ў 1961 годзе[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР[4]. Напісаў кнігу «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара»[5].

Бацька

Амаль усё сваё жыццё Анатоль жыў без свайго бацькі — Івана Аляксеевіча Алая[6]. Калі Анатолю было ўсяго 8 месяцаў яго бацька пайшоў на фронт. 2 ліпеня 1941 года Бацька Анатоля трапіў у палон пад Стоўбцамі — і больш пра яго нічога не было вядома. Усё сваё жыццё Анатоль прысвяціў пошуку свайго бацькі. У якім горадзе б ён не быў увесь час заходзіў у рэдакцыі, прасіў раздрукаваць адзіную рэч якая ў яго засталося ад бацькі — фатаграфію. На вуліцах пастаянна пытаўся ў людзей: «Ці не ведаеце вы такога чалавека?» І ўсё ж такі цуд адбыўся, у дрэздэнскім аб’яднанні «Саксонскія мемарыялы» знайшліся звесткі пра бацьку. Па гэтай гісторыі Анатоль зняў фільм пад назвай «Чорны крумкач»[7]. Гэты фільм паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.

Remove ads

Аператарскія працы

  • 1974 — «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя»
  • 1980 — «Хроніка знаходжання на зямлі»
  • 1981 — «Дзевяноста шостая восень»

Рэжысёрскія працы

  • 1988 — «Не плачце пра мяне…»
  • 1990 — «Марынеска»
  • 1992 — «Чорная дарога»
  • 2003 — «Гастэла»
  • 2006 — «Чарнобыльскі крыж»
  • 2017 — «Чорны крумкач»

Узнагароды і званні

Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads