Анатоль Іванавіч Алай
беларускі рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іванавіч Алай (руск.: Анатолий Иванович Алай, нар. 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і кінааператар. Народны артыст Беларусі (2017), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся Анатоль у 1940 годзе ў горадзе Мінск. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[2]. На «Беларусьфільме» ён з’явіўся ў 1961 годзе[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР[4]. Напісаў кнігу «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара»[5].
Бацька
Амаль усё сваё жыццё Анатоль жыў без свайго бацькі — Івана Аляксеевіча Алая[6]. Калі Анатолю было ўсяго 8 месяцаў яго бацька пайшоў на фронт. 2 ліпеня 1941 года Бацька Анатоля трапіў у палон пад Стоўбцамі — і больш пра яго нічога не было вядома. Усё сваё жыццё Анатоль прысвяціў пошуку свайго бацькі. У якім горадзе б ён не быў увесь час заходзіў у рэдакцыі, прасіў раздрукаваць адзіную рэч якая ў яго засталося ад бацькі — фатаграфію. На вуліцах пастаянна пытаўся ў людзей: «Ці не ведаеце вы такога чалавека?» І ўсё ж такі цуд адбыўся, у дрэздэнскім аб’яднанні «Саксонскія мемарыялы» знайшліся звесткі пра бацьку. Па гэтай гісторыі Анатоль зняў фільм пад назвай «Чорны крумкач»[7]. Гэты фільм паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.
Remove ads
Аператарскія працы
- 1974 — «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя»
- 1980 — «Хроніка знаходжання на зямлі»
- 1981 — «Дзевяноста шостая восень»
Рэжысёрскія працы
- 1988 — «Не плачце пра мяне…»
- 1990 — «Марынеска»
- 1992 — «Чорная дарога»
- 2003 — «Гастэла»
- 2006 — «Чарнобыльскі крыж»
- 2017 — «Чорны крумкач»
Узнагароды і званні
- Лаўрэат літаратурных прэмій імя Алеся Адамовіча[8];
- Лаўрэат прэміі імя Рамана Кармэна[8];
- Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[8];
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2006)[9][10];
- Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады[11][12];
- Уладальнік вышэйшай узнагароды нацыянальнага кіно-залатога медаля Юрыя Тарыча[8];
- Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі;
- Народны артыст Беларусі (2017)[13];
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[2][8][14].
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads