Анатоль Аляксандравіч Бачкароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Аляксандравіч Бачкароў (15 сакавіка 1942, г. Улан-Удэ, Расія — 20 студзеня 1997) — беларускі скульптар, працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры.

Хуткія факты Анатоль Аляксандравіч Бачкароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1942 года ў горадзе Улан-Удэ ў Расіі. У 1967 годзе паступіў на факультэт скульптуры Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе[1], які скончыў у 1973 годзе[2]. Абараніў дыпломную работу, выкананую пад кіраўніцтва Міхаіла Керзіна, на выдатна[1]. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1972 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Член-карэспандэнт Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў з 1995 года[2].

Памёр 20 студзеня 1997 года[2].

Remove ads

Творчасць

Плённа працаваў у жанрах станковай і манументальнай скульптуры. Сярод асноўных твораў: кампазіцыі «Званочкі», «Зберагчы б», «Раскаянне», «Зялёны шум», «Да сонца», «Подых ветру», «Рэха», «Чаканне», «Як светла, як хораша ў летняе ранне…», «У чаканні музыкі», «Апошні стрэл»; партрэты А. Мартынюка, І. Лютаровіча, Н. Касцючэнка, А. Пановай, Ф. Скарыны, Г. Гусевай, Ф. Грэка; творы «Настаўніца», «Барацьбіт»; помнік Н. Касцючэнка ва Ушачах[2], помнік маршалу Георгію Жукаву ў Слуцку (1991; у 2005 г. перанесены на тэрыторыю вайсковай часці)[1]; надмагілле паэта К. Кірэенкі ў Мінску[2].

Яго творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads