Анатоль Анатольевіч Янец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Анатольевіч Янец (нар. 7 жніўня 1950(1950-08-07), Друскенікі) — беларускі дзяржаўны служачы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання (1990—1995).

Хуткія факты Анатоль Анатольевіч Янец, старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1950 года ў Друскеніках.

Працаваў на рабочых пасадах розных прадпрыемстваў у Друскеніках і Вільні. У 1969 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1974 годзе.

Працаваў у Бераставіцкім, а затым — у Смаргонскім раёнах. У 1980 годзе быў абраны старшынёй калгаса «50 год СССР». З кастрычніка 1987 года па люты 1995 года працаваў старшынёй Смаргонскага райвыканкама.

4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання ад Смаргонскай выбарчай акругі № 270. Спачатку — член КПСС, потым — у Дэмакратычным клубе (да 1992 года). Быў членам Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета[1]. 26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[2]. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўства[3].

Працаваў кіраўніком філіяла АКБ «Прыёрбанк», дырэктарам па знешнеэканамічных сувязях канцэрна «Праінтэкс», дырэктарам ВЭС ТАА «Дарвес»[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads