Пріорбанк

камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адкрытае акцыянернае таварыства «Пріорбанк» (ААТ «Пріорбанк») — адзін з буйнейшых камерцыйных банкаў у Рэспубліцы Беларусь.

Хуткія факты Пріорбанк, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны па ініцыятыве прамысловых колаў — МТЗ, БелаўтаМАЗ, МЗХ, МЗВТ, «Гарызонт», гарадское ўпраўленне Прамбудбанка і інш.

У 1997 годзе адным з асноўных акцыянераў стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які выйшаў са складу акцыянераў у 2008 годзе.

У 2003 годзе 50 % акцый набыла аўстрыйская банкаўская група Raiffeisen Bank International[8], пазней яе доля павялічылася да 87,7 %.

З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[9].

У 2024 годзе долю Raiffeisen Bank International (87,74 %) выкупіла кампанія з ААЭ SOVEN1 Holding Limited[10], цяпер — S1 CIS Region Holding.

За 2024 год актывы Пріорбанка павялічыліся на 6,2% — да 8,67 млрд беларускіх рублёў. Уласны капітал банка вырас на 30,2% — да 2,13 млрд рублёў. Рэнтабельнасць капіталу склала 22,8%, а рэнтабельнасць актываў — 5,6%. Банк атрымаў 484,1 млн беларускіх рублёў чыстага прыбытку, што амаль шостая частка агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі (без уліку Банка развіцця).[11]

У жніўні 2025 года банк выкупіў свае акцыі, якія знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці — 6,31 % статутнага фонду[12].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads