Анатоль Андрэевіч Грамыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Андрэевіч Грамыка
Remove ads

Анатоль Андрэевіч Грамыка (нар. 15 красавіка 1932, Барысаў, Беларуская ССР — 25 верасня 2017, Масква) — расійскі навуковец беларускага паходжання, спецыяліст у пытаннях амерыканістыкі, афрыканістыкі, міжнародных адносін.

Хуткія факты Анатоль Андрэевіч Грамыка, Род дзейнасці ...

Кандыдат юрыдычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН СССР (1981).

Надзвычайны і паўнамоцны пасланнік I класа.

Член Саюза мастакоў Расіі.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1954).

1-ы сакратар Пасольства СССР у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (1961—1965). Загадчык сектара Інстытута Афрыкі АН СССР (1966—1969), загадчык секцыяй АН СССР (1969—1976), дырэктар Інстытута Афрыкі АН СССР (1976—1991).

Працаваў на Кіпры (з 1992). Прэзідэнт Цэнтра ацэнак палітыкі Інстытута Афрыкі РАН.

Remove ads

Узнагароды і званні

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980).
  • лаўрэат прэміі італьянскай Акадэміі «Симба» (1982), лаўрэат прэміі імя Зладзейскага (1985)
  • член Малагасийской акадэміі навук (востраў Мадагаскар), член каралеўскай Акадэміі (Марока)
  • член акадэміі палітычных навук Расіі
  • ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта

Сям’я

Бацька — міністр замежных спраў СССР Андрэй Андрэевіч Грамыка. Маці — Лідзія Дзмітрыеўна (у дзявоцтве Грыневіч, 1911—2004).

Жонка — Валянціна Алегаўна.

Дзеці: Ігар Анатольевіч — саветнік-пасланнік пасольства РФ у Арменіі (з 2003); Аляксей Анатольевіч Грамыка — кіраўнік Цэнтра брытанскіх даследаванняў РАН; Ганна Анатольеўна.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads