Траякураўскія могілкі

Могілкі ў Маскве, філіял Новадзявочых могілак. From Wikipedia, the free encyclopedia

Траякураўскія могілкіmap
Remove ads

Траякураўскія могілкі (руск.: Троекуровское кладбище) — адкрытыя для наведвання могілкі ў Маскве, філіял Новадзявочых могілак. Размешчаны на захадзе Масквы ў былым сяле Траякурава па адрасе Рабінавая вуліца, 24. Займаюць плошчу 21 га. Ад сяла і сядзібы захаваўся комплекс сажалак і мураваная царква Мікалая Цудатворцы[1].

Хуткія факты Траякураўскія могілкі, Краіна ...
Remove ads

Этымалогія

Могілкі атрымалі назву ад сяла, на месцы якога размешчана. Сяло ў сваю чаргу носіць імя князёў Траякуравых, якія валодалі гэтай зямлёй у XVII—XVIII стагоддзях[2].

Гісторыя

Thumb
Капліца на могілках, 2010

Упершыню сяло Харашова — першая назва мясцовасці — згаданае ў завяшчанні Івана Грознага ў 1572 годзе[3]. Вядома, што мясцовасцю таксама валодалі Дзмітрый Данскі і Барыс Гадуноў[4].

Назва сяла Траякурава паходзіць ад прозвішча баяраў. Першы ўладальнік сяла з гэтага роду Іван Фёдаравіч — быў у шлюбе з Ірынай Раманавай, сястрой патрыярха Філарэта[5]. Верагодна, некаторы час сяло называлі Харашова-Траякурава[6]. У 1674 годзе сяло Харашова перайшло Івану Барысавічу[7]. У 1699 годзе ён пачаў будаваць царкву Святога Мікалая Цудатворцы з прыдзельным храмам[8]. У 1706 яго ўдава Анастасія Васілеўна давяла да канца апрацоўчай работы[9].

У Траякуравых сяло знаходзілася да сярэдзіны XVIII стагоддзя[10], потым яно перайшло ва ўласнасць сям’і Салтыковых[11]. Салтыковы да 1745 годзе ўзвялі ў Траякураве званіцу, разбілі парк, выкапалі сажалкі і пабудавалі каменны арачны мост[11]. Пасля іх зямлёй валодалі Пацёмкіны-Таўрычаскія[12].

Пасля рэвалюцыі ў Траякураве стварылі калгас[13]. У сярэдзіне 1950-х на тэрыторыі былога сяла пачалося будаўніцтва жылых дамоў, а ў 1960 сяло ўвайшло ў склад Масквы — цяпер гэта раён Харашова-Мнёўнікі[4].

Remove ads

Стварэнне могілак

Траякураўскія могілкі былі створаны ў другой палове XX стагоддзя і лічылася прэстыжнымі: паэт Сямён Ліпкін адзначаў, што «яны былі задуманы як філіял Новадзявочых»[14]. Могілкі ствараліся ў першую чаргу для выдатных дзяржаўны і палітычных дзеячаў[15][16].

Пры стварэнні могілак на тэрыторыі сядзібы ў 1962 у іх склад увайшоў гай, але ў 1966 яго вылучылі пад выкарыстанне ў рэкрэацыйных мэтах, такім чынам тэрыторыя могілак скарацілася з 34 да 14 га (у наш час плошча складае каля 21 га). У 1970-я гады разабралі панскі дом, ад сядзібных будоў на гэты момант захавалася толькі царква Мікалая Цудатворцы[1].

У 2011 годзе ахоўная тэрыторыя сядзібы «Траякурава», куды ўваходзіць таксама Кунцаўскія і Рублёўскія могілкі, была скарочана ў два разы. Паводле папярэдніх падлікаў, на прырэзанай тэрыторыі можна размясціць каля пяці тысяч магіл[1][16].

У гэтым жа годзе на пасяджэнні Аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 70-х угодак бітвы пад Масквой было прапанавана ўстанавіць на могілках памятны абеліск[17].

Паводле звестак «Камсамольскай праўды», у 2013 годзе цэннік на ўчастак на Траякураўскіх могілках пачынаўся ад 2 млн рублёў[18]. The Village адзначае, што ў 2015 на гэтых могілках самы высокі стартавы кошт за месца сярод могілак Масквы[19]. Глава ДБУ «Рытуал» у інтэрв’ю «РІА Навіны» ад 2017 года гаварыў, што кошт аднаго ўчастку можа складаць некалькі мільёнаў рублёў[20], таксама ў будынках на могілках можна размясціць каля 120 чалавек для памінальнай вячэры[21].

У 2016 буйныя маскоўскія могілкі былі абсталяваны станцыямі бесправоднага інтэрнэту, які будзе даступны бясплатна «ў тых некропалях, наведванне якіх носіць культурна-асветніцкі характар». На Траякураўскіх могілках такім месцам з’яўляецца «зона эмацыйнай разгрузкі» — каля ўваходу і на цэнтральнай алеі[22]. У гэтым жа годзе кампанія «Рытуал» абнавіла навігацыю на могілкі[23], а ў 2017-м адкрыла конкурс на стварэнне дызайну для гандлёвых пунктаў[24]. У 2017 годзе Траякурава павінна ўвайсці ў праграму рэнавацыі 20-ці найбуйнейшых маскоўскіх могілах, мэрыя сталіцы аб’яўляла пра намер адрамантаваць дарожнае пакрыццё[25].

Адміністрацыя могілак праводзіць экскурсіі па магілах знакамітых людзей[26]. «Мослента» адзначае, што на некаторых могілках, у тым ліку Траякураўскіх, пасля расшырэння могуць з’явіцца ўчасткі пад сямейныя пахаванні[27].

Remove ads

Магілы вядомых людзей

На Траякураўскіх могілках пахаваны дзеячы расійскай культуры: скрыпач Дзмітрый Коган[28], акцёры Вера Глаголева[29][30], Уладзімір Талаконнікаў[31], Уладзіслаў Галкін[32] і Наталля Крачкоўская[33], спявачка Тамара Міянсарава[34], касманаўт Георгій Грэчка[35] (пахаваны на Алеі касманаўтаў, створанай у 2010 годзе), палітыкі Барыс Нямцоў[36] и Генадзь Селязнёў[37], дыпламат Віталь Чуркін[38], а таксама журналісты расійскіх СМІ, якія патрапілі пад абстрэл пад Луганскам[39], загінулы падчас страляніны ў школе № 263 г. Масквы паліцэйскі Сяргей Бушуеў[40] і шматлікія іншыя. На Траякураўскіх могілках знаходзіцца магіла Сон Хэ Рым — маці Кім Чэн Нама, зводнага брата паўночнакарэйскага лідара[41].

Магілы вядомых людзей
Thumb
Магіла журналісткі Ганны Паліткоўскай, 2007
Thumb
Магіла кінарэжысёра Ісідара Аненскага, 2010
Thumb
Магіла эканоміка Уладзіміра Шанаева, 2014
Thumb
Магіла акадэміка Георгія Зацэпіна, 2014
Thumb
Магіла актрысы Наталлі Гундаравай, 2014
Thumb
Магіла акцёра Андрэя Паніна, 2013
Thumb
Магіла артыста Ігара Квашы, 2014
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads