Анатоль Андрэевіч Дронь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Андрэевіч Дронь (укр.: Дронь Анатолій Андрійович) (18 сакавіка 1945) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.

Хуткія факты Анатоль Андрэевіч Дронь, дыпламат ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 сакавіка 1945 года ў пасёлку Сяднёў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў рабочым бетоншчыкам домабудаўнічага камбіната № 1 г. Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казахскай ССР. Намеснік старшыні выканкама Дарніцкага раённага Савета г. Кіева. Інструктар, загадчык сектара гарадскога гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Украіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намеснік міністра жыллёва -камунальнай гаспадаркі СССР. З 1990 па 1998  — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканняў. З 1991 па 1994  — старшыня Дзяржаўнага камітэта Украіны па жыццёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэта ВР Украіны па пытаннях базавых галін і сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 г.  — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Рэспубліцы Беларусь. З ліпеня 2003 па люты 2005 г.  — намеснік міністра замежных спраў Украіны па сувязях з Вярхоўнай Рады Украіны.

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн "За заслугі" III ступені.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads