Пётр Дзмітрыевіч Шапавал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Дзмітрыевіч Шапавал (укр.: Шаповал Петро Дмитрович; нар. 1 сакавіка 1948) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 сакавіка 1948 года, у с. Жаўтневае Каропскага раёна на Чарнігаўшчыне. Скончыў Нежынскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі і Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі (1981), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Украіны (1987).
- З 1967 па 1972 — працаваў памочнікам брыгадзіра трактарнай брыгады калгаса «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Каропскага раёна, служыў у войску, працаваў настаўнікам вытворчага навучання.
- З 1972 па 1977 — працаваў у аўтапрадпрыемстваў г. Гародні Чарнігаўскай вобласці.
- З 1977 па 1985 — старшыня выканкама Гараднянскага гарсавета, затым — намеснік старшыні выканкама Гараднянскага райсавета.
- З 1985 па 1986 — намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Чарнігаўскага абкама партыі.
- З 1986 па 1990 — першы сакратар Шчорскага райкама Кампартыі Украіны.
- З сакавіка 1990 года — намеснік старшыні аблсавету, 1-й намеснік старшыні аблвыканкама.
- З красавіка 1991 па жнівень 1991 года — першы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта Кампартыі Украіны.
- З 1991 па 1994 — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі аблвыканкама, затым — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Чарнігаўскай абласной адміністрацыі, старшыня абласнога камітэта «Воблагратэхсэрвіс».
- З 1994 па 1995 — абраны старшынёй Чарнігаўскага аблсавету і выканкама.
- З 1995 па 1998 — старшыня абласнога савета і дзяржадміністрацыі.
- З 1998 па 2001 — старшыня Чарнігаўскага аблсавету.
- З сакавіка 2001 па ліпень 2003 года — прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Кіргізіі.
- З 18 жніўня 2003 па 18 жніўня 2005 г — прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
- З 2006 па 2010 — дэпутат Чарнігаўскага абласнога савета. Старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях міжрэгіянальнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, упаўнаважаны прадстаўнік дэпутацкай фракцыі «Партыя Рэгіёнаў».
- З 2010 — старшыня Чарнігаўскага абласнога аддзялення Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Сіла і гонар».
Заслужаны эканаміст Украіны, Дзяржаўны служачы 1-га рангу (10.1994). Дыпламатычны ранг — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (01.2005). Воінскае званне — палкоўнік.
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровае адрозненне Прэзідэнта Украіны (1996p)
- Ордэн Прападобнага Нестара Летапісца II ступені (1996);
- Ганаровая грамата ЦВК (2000);
- Ганаровая Грамата KM Украіны (2003p);
- Ганаровая Грамата Кыргызскай Рэспублікі (2003);
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны (2007);
- Ордэн «За заслугі» II ступені (2008).
- Ганаровы доктар Кыргызска-расійскага славянскага ўніверсітэта (2003);
- Ганаровы грамадзянін г. Гародня (2008)
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads