Анатоль Антонавіч Рэвут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Анто́навіч Рэ́вут (30 кастрычніка 1928, г. Барысаў[1], Беларуская ССР — 10 красавіка 2001, г. Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР (19851989).

Хуткія факты Анатоль Антонавіч Рэвут, Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР ...
Remove ads

Біяграфія

У 1952 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

  • 1952—1958 гг. — старшы майстар Мінскага прыборабудаўнічага завода імя У. І. Леніна; затым галоўны інжынер МТС у Слуцкім раёне Мінскай вобласці, старшы інжынер Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі.
  • 1958—1962 гг. — на Мінскім заводзе лічыльных машын імя Г. К. Арджанікідзэ: старшы майстар, начальнік цэха, галоўны тэхнолаг, намеснік дырэктара.
  • 1962—1966 гг. — начальнік аддзела Дзяржплана БССР.
  • 1966—1970 гг. — дырэктар Мінскага прыборабудаўнічага завода.
  • 1970—1974 гг. — дырэктар Мінскага завода электронных вылічальных машын.
  • 1974—1975 гг. — другі сакратар Мінскага гаркама КП Беларусі.
  • 1975—1983 гг. — Першы намеснік Міністра радыёпрамысловасці СССР.
  • 1983—1985 гг. — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР.
  • 1985—1989 гг. — Першы намеснік старшыні Дзяржплана СССР — Міністр СССР.

Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах.

З ліпеня 1989 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр 11 красавіка 2001 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Remove ads

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Мн., 1997. — 712 с. ISBN 985-11-0077-3.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads