Анатоль Васільевіч Лакціёнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Васільевіч Лакціёнаў (нар. 12 мая 1937, Тайга, Кемераўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне горнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993), Беларускай горнай акадэміі (2003), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1998).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Томскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Горная электрамеханіка», кваліфікацыя «Горны інжынер-электрамеханік», 1959), Інстытут горнай справы імя А. А. Скачынскага (г. Люберцы, Маскоўская вобласць; аспірантура, спецыяльнасць «Горныя машыны», 1969).
Працаваў у Сібірскім дзяржаўным праектна-канструктарскім і эксперыментальным інстытуце горнага машынабудавання (1959—1966, інжынер-канструктар, кіраўнік групы), Падмаскоўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім вугальным інстытуце (1969—1973, горны аддзел, старшы навуковы супрацоўнік), Новамаскоўскім філіяле Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1973—1979, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі і тэхнічнай механікі, прафесар, у 1995—2009 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: кінематыка і дынаміка выканаўчых механізмаў і машын.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Ударнік камуністычнай працы» (1973); ганаровая грамата Новамаскоўскага філіяла Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1979); нагрудныя знакі «Победитель социалистического соревнования 1978 г.» (1979), «Вынаходнік СССР» (1985); Грамата Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995); званне "Ветеран труда УО «ВГТУ» (2009).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads