Анатоль Васільевіч Прохараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Васільевіч Прохараў (нар. 21 ліпеня 1949, вёска Рудкаўшчына, Горацкі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Скончыў у Рудкаўшчыне школу-васьмігодку. Потым ГПТВ № 18 горада Маркса Саратаўскай вобласці. Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы атрымаў завочна ў Горацкай СШ № 1. Служыў у Савецкай Арміі ў ракетных войсках.
Пасля арміі працаваў будаўніком-электрыкам на будаўніцтве газаправода Таржок — Мінск — Івацэвічы. На працы атрымаў цяжкую траўму і быў надоўга прыкаваны да бальнічнага ложка — год быў паралізаваны, шэсць месяцаў нічога не бачыў. У гэта час яму вельмі дапамог народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Зараз на пенсіі па інваліднасці другой групы. Жыве ў Оршы.
Remove ads
Літаратурная творчасць
Літаратурны дэбют адбыўся ў 1980 годзе, першы верш быў надрукаваны ў Горацкай раённай газеце «Ленінскі шлях».
У 1983 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла першая кніжка паэта «Буркаток», а ў 1988 годзе, калі была адкрыта новая серыя «Дэбют», надрукаваў зборнік вершаў «Птушыны гарадок» (1988).
Потым былі кнігі: «Чарадзейка» (1994), «Вясёлы карагод» (2005).
Удзельнік 9 калектыўных зборнікаў і альманахаў. У розны час ягоныя вершы ўключаліся ў падручнікі для малодшых класаў па беларускай мове.
Друкуецца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ. Падборкі вершаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ўвайшлі ў абласныя літаратурныя альманахі «Дзвіна» — 2009 і 2017 гг., часопіс «Вожык» і інш. Сябра літаратурнага народнага аб’яднання «Роднае слова», што працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі.
Ягоныя вершы прыцягваюць да сябе ўвагу дарослых і маленькіх чытачоў, кранаюць сваёй непасрэднасцю светаўспрымання, лёгкасцю і дакладнасцю рыфмаванага слова, удалым гумарам і пластыкай вобразаў.
Remove ads
Прызнанне
- Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007).
Творы
- Буркаток — Мн.: 1983.
- Птушыны гарадок — Мн.:1988.
- Чарадзейка — Мн.: 1994.
- Вясёлы карагод — Мн.:2005.
Узнагароды
- Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2009).
- Дыпламант рэспубліканскіх фестываляў творчасці інвалідаў «Шлях — сябе» і «Глядзі на мяне, як на роўню».
Літаратура
- Дзеружкова, Людміла. Сустрэча са славутым земляком / Л. Дзеружкова // Горацкі веснік. — 2016. 16 жніўня. С. 5.
- Дзетліковіч, П. На паэтычнай хвалі Анатоль Прохараў / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі).1994. 10 верасня.
- Дзетліковіч, П. Сэрца закаханага звонкая струна… / П. Дзетліковіч // Ленінскі шлях (Горкі). 1991. 25 верасня.
- Прохараў Анатоль Васільевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск: 1996. С. 557.
- Ліўшыц, Уладзімір. «Тут першы крок зрабіў я ў жыцці»/ У. Ліўшыц // У кн. Раскопкі вакол Горацкага Парнаса- Горкі: 2001. С.217-219.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads