Рудкаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дкаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Рудкаўшчына.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Саўскага сельсавета[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 594 чалавекі[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы.
Інфраструктура
Праз сельсавет праходзіла рэспубліканская аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель Р15.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads