Анатоль Віктаравіч Дземідовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Віктаравіч Дземідовіч (нар. 14 студзеня 1976, в. Вялікае Сяло, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гістарыяграфіі культуры Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт[1].

Хуткія факты Анатоль Віктаравіч Дземідовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня 1976 года ў в. Вялікае Сяло Шчучынскага раёна[1].

Скончыў у 2002 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 2007 годзе — аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культура эпохі Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім у расійскай і беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX — пачатку XX ст.»[1].

У 2002—2004 гадах працаваў настаўнікам гісторыі СШ № 16 г. Гродна. У 2004—2010 гадах выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Лідскага каледжа ГрДУ імя Я. Купалы. З 2010 года ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце: старшы выкладчык, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, дацэнт кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: дарэвалюцыйная расійская і беларуская гістарыяграфія; метадалогія гістарычнай навукі і крыніцазнаўства; пытанні сацыяльна-эканамічнага, культурнага, канфесійнага развіцця ВКЛ; гісторыя сельскай гаспадаркі Беларусі; краязнаўства[1].

Бібліяграфія

  • Формирование ренессансных идей и представлений в культуре Беларуси в освещении российской и белорусской историографии (вторая половина XIX — первая треть XX века). Барановичи, 2016; 2018.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads