Анатоль Віктаравіч Красуцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Віктаравіч Красуцкі (нар. 24 кастрычніка 1947, Мінск) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя хакея на траве».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-інструментальшчыкам вытворчага аб’яднання цацак «Мір». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў памочнікам пракурора Савецкага раёна горада Мінска, кансультантам аддзела памілавання, старшым рэферэнтам прыёмнай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, загадчыкам аддзела, начальнікам Упраўлення пісем і прыёму грамадзян Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), медалямі «Ветэран працы», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [2] .
Remove ads
Зноскі
- КРАСУЦКИЙ АНАТОЛИЙ ВИКТОРОВИЧ Архівавана 23 мая 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads