Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі — выбарная асоба, якая ўваходзіла ў склад Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь — найвышэйшага прадстаўнічага і адзінага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады краіны ў 1991—1996[1].
Статус і паўнамоцтвы
Вярхоўны Савет складаўся з 260 дэпутатаў, якія выбіраліся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на пяцігадовы тэрмін. Дэпутатам мог быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодаў выбарчым правам і дасягнуў 21 года[2].
Дэпутат меў права заканадаўчай ініцыятывы і не нёс юрыдычнай адказнасці за сваю дзейнасць у Вярхоўным Савеце, якую ажыццяўляў у адпаведнасці з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання паўнамоцтваў, так і пасля іх спынення. Ён не мог быць арыштаваны, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці або іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, за выключэннем выпадкаў затрымання на месцы злачынства[2].
Крымінальная справа супраць дэпутата магла быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета, а ў перыяд паміж сесіямі — са згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета[2].
Remove ads
Функцыі і дзейнасць
Дэпутаты павінны былі асабіста ўдзельнічаць у галасаванні на пасяджэннях Вярхоўнага Савета. Яны прымалі ўдзел у распрацоўцы і прыняцці законаў, пастаноў, вырашэнні пытанняў дзяржаўнага значэння[1].
З ліку дэпутатаў выбіраліся:
- Старшыня Вярхоўнага Савета;
- Першы намеснік і намеснікі Старшыні;
- Пастаянныя камісіі і іншыя органы, што займаліся законапраектнай дзейнасцю, папярэднім разглядам і падрыхтоўкай пытанняў, а таксама кантролем за выкананнем законаў.
У выпадку неабходнасці дэпутаты маглі ўваходзіць у склад следчых, рэвізійных і іншых часовых камісій Вярхоўнага Савета[2].
Дэпутаты былі абавязаны рэгулярна, не радзей аднаго разу на месяц, весці прыём грамадзян, а таксама справаздачыцца перад выбаршчыкамі, інфармаваць насельніцтва аб дзейнасці Вярхоўнага Савета і сваёй працы, выкананні праграм, наказаў выбаршчыкаў і перадвыбарнай праграмы[1].
Дэпутаты мелі права[1]:
- уносіць прапановы аб заслухоўванні на сесіі Вярхоўнага Савета справаздачы або інфармацыі любога органа ці службовай асобы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы Беларусі;
- накіроўваць дэпутацкі запыт — пісьмовае патрабаванне даць афіцыйнае тлумачэнне або выкласці пазіцыю па пытаннях, што маюць рэспубліканскае значэнне;
- уздымаць пытанне аб неабходнасці правядзення праверак і расследаванняў дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый;
- бесперашкодна наведваць прадпрыемствы, установы і арганізацыі на тэрыторыі рэспублікі, карыстацца правам неадкладнага прыёму іх кіраўнікамі і службовымі асобамі;
- звяртацца да прадстаўнікоў любых арганізацый па пытаннях дэпутацкай дзейнасці;
- па ўласнай ініцыятыве з прыцягненнем спецыялістаў і грамадскасці правяраць звесткі аб парушэннях законаў, правоў грамадзян і арганізацый, патрабаваць іх ухілення;
- вывучаць грамадскую думку, патрэбы і запыты насельніцтва, паведамляць пра іх Вярхоўнаму Савету і іншым органам, уносіць прапановы і прымаць меры па іх задавальненні;
- удзельнічаць з дарадчым голасам у пасяджэннях мясцовых Саветаў дэпутатаў і іх органаў;
- звяртацца ва ўсе дзяржаўныя органы, грамадскія арганізацыі, на прадпрыемствы, у ўстановы і арганізацыі па пытаннях дэпутацкай дзейнасці, удзельнічаць у разглядзе гэтых пытанняў;
- патрабаваць спынення парушэнняў правоў грамадзян і заканадаўства, фіксаваць такія выпадкі ў пратаколе або патрабаваць гэтага ад праваахоўных органаў.
Органы і службовыя асобы, якія атрымалі звароты або патрабаванні дэпутата, былі абавязаныя[1]:
- загадзя паведамляць дэпутату пра дзень разгляду пастаўленых пытанняў;
- даваць адказ вусна або па патрабаванні дэпутата ў пісьмовай форме неадкладна, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння — не пазней як у месячны тэрмін;
- неадкладна ліквідаваць выяўленыя парушэнні і пры неабходнасці прыцягнуць вінаватых да адказнасці, інфармуючы аб гэтым дэпутата.
Remove ads
Удзел у працэсе выбараў Прэзідэнта і зняцця з гэтай пасады
Кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мог быць вылучаны не менш як 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета. Пытанне аб зняцці Прэзідэнта з пасады магло быць узнята па ініцыятыве не менш як 70 дэпутатаў[2].
Прэзідэнт мог быць зняты з пасады ў выпадку парушэння Канстытуцыі, учынення злачынства, або пры немагчымасці выканання абавязкаў па стане здароўя — рашэннем Вярхоўнага Савета, прынятым не менш як дзвюма трэцямі ад выбраных дэпутатаў[2].
Абмежаванні
Дэпутатамі Вярхоўнага Савета не маглі быць:
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
- члены ўрада;
- суддзі;
- іншыя асобы, якія прызначаліся Прэзідэнтам або з ягоным узгадненнем[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads