Анатоль Віталевіч Шалтанюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Віталевіч Шалтанюк (нар. 20 жніўня 1962, в. Ганькавічы, Пінскі раён) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 жніўня 1962 года ў вёсцы Ганькавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Украінскі ордэна Дружбы народаў інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (г. Роўна), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў старшым інжынерам планавана-вытворчага аддзела ПМК-19 трэста «Брэствадбуд» (г. Жабінка); інструктарам, другім сакратаром Жабінкаўскага райкама камсамола; сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Радзіма»; намеснікам старшыні гэтага калгаса; дырэктарам ТАА «RF»; старшынёй Хмелеўскага сельсавета; старшынёй калгаса «Заветы Ільіча»; намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама[1].
Старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Жабінкаўскага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads